Новости

На агеньчык раённай бібліятэкі

Новае Палессе, С. КУЛАКЕВІЧ.

У чытальнай зале Жыткавіцкай раённай бібліятэкі напрыканцы чарговага рабочага дня сабраліся яе актыўныя чытачы, работнікі гэтай установы культуры. Перад прысутнымі выступіла дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Людміла Кронда, якая падсумавала вынікі работы жыткавіцкіх бібліятэкараў за мінулы 2010 год.

Як сказала Людміла Міхайлаўна, фонд цэнтральнай бібліятэкі па стану на 1 студзеня 2011 года складае 55527 экземпляраў, у тым ліку 42271 кніга, 6851 часопіс, 181 газета. За прайшоўшы год кніжны запас прырос 478 новымі выданнямі.

Сярод 52 устаноў сістэмы цэнтральная бібліятэка па праву лічыцца своеасаблівым метадычным цэнтрам, які цесна і творча супрацоўнічае з раённай газетай і мясцовым радыёвяшчаннем, прапагандуе беларускую кнігу, беларускае слова. Плённа працуе тут і публічны цэнтр прававой інфармацыі, ладзяцца ў школах сустрэчы з работнікамі юрыдычнай кансультацыі, даюцца парады правазнаўчага характару. У снежні мінулага года адбыліся ўлазіны ў новы будынак, у новае памяшканне. На змену ручных варыянтаў работы прыходзіць камп’ютэрызацыя.

Як прайсці ў бібліятэку?

Источник: Народная газета

Адкрыццё новай бібліятэкі жыхары Жыткавіч чакалі ні многа ні мала 63 гады!

І нарэшце адбылося: новую бібліятэку ў самым цэнтры горада аб’явілі адкрытай. Да гэтага чытачам і персаналу прыходзілася туліцца ў старым доме пасляваеннай пабудовы, які, хоць і адрозніваецца звонку арыгінальнай архітэктурай, унутры не выносіць ніякай крытыкі — у старым памяшканні немагчыма было ні чытаць, ні працаваць. А ў новым будынку размесцяцца яшчэ гасцініца, кафэ і більярдная.

 TUT.BY Rating All.BY