Новости

Зніжка за заказ па-беларуску

— Ці сапраўды вы прадастаўляеце зніжку тым кліентам, якія размаўляюць па-беларуску?

— Так, сапраўды, зніжка 10 %.

Так пачалася мая размова па тэлефоне, нумар якога пабачыла на адным з білбордаў у Гомелі. Фірма прапанавала выраб корпуснай мэблі. Паколькі мне сапраўды патрэбен пісьмовы стол, падумала: чаму не скарыстацца такой прывабнай прапановай?

Потым мы пазнаёміліся з менеджарам Віктарам Савічам, які, дарэчы, гэтую ідэю і прапанаваў сваім наймальнікам. Ён падрабязна і на роднай мове расказаў мне пра магчымасці іх фірмы.

— Мы робім усё тое, што робяць і іншыя, хто займаецца вытворчасцю корпуснай мэблі, але яшчэ і крыху больш. Бо ў нас ёсць каваныя вырабы, на якія таксама распаўсюджваецца "беларускамоўная" зніжка. Калі вы хочаце зрабіць заказ, мы выязджаем да вас, робім 3D-дызайн. Пасля гэтага, калі вас зацікавіла наша прапанова, распрацоўваем кошт з улікам зніжкі і падпісваем дагавор. Дарэчы, кошты вы самі можаце параўнаць — у нас танней за іншых. Тым больш мы даём гарантыю на сваю прадукцыю.

 TUT.BY Rating All.BY